Ірына Андзілеўка амаль з самага юнацтва працуе аператарам машыннага даення на МТФ “Германавічы” ў ААТ “Княж”. І заўсёды жанчына была на добрым рахунку ў кіраўніцтва гаспадаркі. Вось і сёлета ў даяркі станоўчыя паказчыкі па рабоце. Так, за 10 месяцаў яна надаіла 3 тысячы 759 кілаграмаў малака. У яе статку знаходзяцца 52 каровы.
— Праца, вядома, цяжкая ў жывёлагадоўлі, — кажа Ірына. — Але я люблю жывёлу, люблю жыць ў вёсцы. Тым больш, што мая праца прыносіць карысць людзям.
— Ірына з’яўляецца адной з перадавых даярак у нашай гаспадарцы, — кажа кіраўнік ААТ “Княж” Уладзімір Буда. Дзякуючы такім працаўнікам, расце фінансавы дабрабыт нашага сельгаспрадпрыемства.
Сяргей РАЙЧОНАК.