Мая ЯКІМОВІЧ, старшыня Германавіцкага сельвыканкама:
— Асабіста я цалкам падтрымліваю тыя змяненні і дапаўненні, якія ўнесены ў праект Канстытуцыі. Спецыяльная камісія амаль год плённа працавала над імі, каб потым вынесці іх на ўсенароднае абмеркаванне.
Наша грамадства гатова да абнаўлення палітычнай сістэмы, і вось цяпер мы можам убачыць параметры змяненняў — перамены будуць праходзіць эвалюцыйна, цывілізавана, а не праз вулічны і знешні ціск. І гэта адзіны правільны спосаб зберагчы і ўмацаваць дзяржаўнасць і нацыянальны суверэнітэт.
Усім, хто прачытаў праект Асноўнага Закона Рэспублікі Беларусь, ужо цяпер становіцца зразумела: ён стане ўзорам для большасці краін свету ў сваіх мэтах і прынцыпе рэалізацыі правоў і свабод грамадзян.
Сяргей РАЙЧОНАК