Аператарам па вырошчванні буйной рагатай жывёлы Сяргей Даргель працуе на ферме Шыці ААТ “Буеўшчына” ўжо не першы год. Пражывае ён у гэтым жа населеным пункце.
Як сказаў вядучы спецыяліст па ідэалагічнай рабоце сельгаспрадпрыемства Станіслаў Хашкоўскі, Сяргей старанны і адказны работнік. Жывёла ў яго заўсёды дагледжаная, накормленая, у цялятніку чысціня і парадак. Нараканняў на працу жывёлавода ў кіраўніцтва гаспадаркі няма.
У гурце Сяргея Даргеля ўтрымліваецца 81 галава буйной рагатай жывёлы. З пачатку года сярэднясутачная прывага склала 393 грамы. Гэта не вельмі высокі паказчык, але мужчына ўпэўнены, як толькі пачнуць прывозіць свежую “зялёнку” з палёў, то і прывагі павысяцца.
Сяргей РАЙЧОНАК.