Шаркаўчане — лаўрэаты абласной прэміі

Сельское хозяйство

 

 

Сёння ў Віцебску праходзіць ўшанаванне лаўрэатаў абласной прэміі «Чалавек года Віцебшчыны» па выніках 2023 года.

У цырымоніі прымаюць ўдзел прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай улады рэспублкі, міністэрстваў, усіх раёнаў вобласці і іншых рэгіёнаў Беларусі.

Прэмію «Чалавек года Віцебшчыны» сёлета ўручаюць 50 прадстаўнікам прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў паўночнага рэгіёну. Прыемна адзначыць, што сярод лаўрэатаў ёсць і шаркаўчане. Гэта аператар машыннага даення адкрытага акцыянернага таварыства «Княж» Ірына Андзілеўка і трактарыст філіяла Шаркаўшчынскае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 131 КУП «Віцебскаблдарбуд» Іван Калтыжанкаў. Шчыра віншуем нашых землякоў з заслужанай узнагародай!

Сяргей РАЙЧОНАК.