Раённае свята работнікаў сельскай гаспадаркі «Прыдзісненскія крыніцы»

Сельское хозяйство

ўзнагароду ад старшыні райвыканкама М. В. Морхата атрымлівае І. І. Шышковіч з ААТ “Ельня-Агра”;

Па добрай традыцыі ў першы дзень лета праводзілася раённае свята “Прыдзісненскія крыніцы”. У вызначаны час у парку сельгастэхнікі сабраліся дэлегацыі ад сельгаспрадпрыемстваў і арганізацый раёна, якія прымалі непасрэдны ўдзел у закладцы асноў будучага ўраджаю. Уздоўж дарожкі ў парку размясціліся гандлёвыя кропкі, працавала выязное кафэ, свае вырабы дэманстравалі работнікі Цэнтра рамёстваў. А бібліятэкары раёна прапаноўвалі “букросінг” і выпечкі страў, назва якіх паходзіла ад літаратурных герояў. Было чым пазабаўляцца і дзецям.
Свята пачалося з выступлення старшыні райвыканкама М. В. Морхата. Мечыслаў Віктаравіч сказаў аб тым, што, дзякуючы зладжанай рабоце ўсяго аграпрамысловага комплексу і перапрацоўчай прамысловасці, пасеяна яравых культур на плошчы 18,8 тысячы гектараў, у тым ліку больш 10 тысяч — зерневых і зернебабовых, 674 — аднагадовых траў, 2,5 тысячы — яравога рапсу, 4,5 тысячы — кукурузы, 500 гектараў лёну і 100 — бульбы.
А было каму і на чым працаваць. Толькі ў гэтым годзе ў раён паступілі чатыры энерганасычаныя  трактары, агрэгат “Раса”, два апырсквальнікі і столькі ж “Амкадораў”.
Старшыня райвыканкама выказаў словы падзякі ўсім тым, хто працаваў днём і ноччу, каб справіцца з пастаўленай задачай і ўручыў Ганаровыя граматы райвыканкама і грашовыя прэміі лідарам пасяўной кампаніі. Ушанавана было 95 чалавек. А сярод гаспадарак пераможцамі прызнаны ААТ “Даватарскі”, “Жвіранка” і “Васюкі”.

ушаноўваюцца лідары спаборніцтва на сяўбе яравых культур

Затым першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення райсельгасхарчу Дз. М. Ламака ў сваю чаргу сказаў, што вельмі складана праходзіла пасяўная кампанія з-за высокай пераўвільготненасці глебы. Аднак у кожнай гаспадарцы ёсць энерганасычаная і сучасная тэхніка. Таму своечасова праведзены догляд азімых збожжавых і рапсу, якія цяпер маюць шанс на добры ўраджай.
Дзмітрый Міхайлавіч уручыў Ганаровыя граматы і каштоўныя падарункі ўпраўлення райсельгасхарчу і райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу 13 перадавікам, якія гэтага заслужылі сваёй бездакорнай працай.
Прысутных свята “Прыдзісненскія крыніцы” парадавалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці раённага Дома культуры. Вялікі канцэрт даў маладзёжны дзяржаўны эстрадны тэатр — цыганскае шоу “Алюр”.
Кацярына СОСНА

На свяце “Прыдзісненскія крыніцы” былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі райвыканкама і грашовымі прэміямі, каштоўнымі падарункамі ўпраўлення райсельгасхарчу і райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу пераможцы працоўнага спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых арганізацый і работнікаў за арганізаванае і якаснае правядзенне веснавой сяўбы 2012 года.
Механізатары, занятыя на падрыхтоўцы глебы:
за першае месца — Андруковіч Алег Генадзьевіч (ААТ “Жвіранка”) на трактары К-744 падрыхтаваў да сяўбы 1.078 гектараў глебы і адпрацаваў 108 норма-змен;
за другое месца — Урублеўскі Андрэй Часлававіч (КУВСП “Гарадзец”) на

дэлегацыя перадавікоў ААТ “Княж” на чале са сваім кіраўніком

трактары К-701 падрыхтаваў да сяўбы 991 гектар глебы і адпрацаваў 58 норма-змен;
за трэцяе месца — Лаўрыновіч Мікалай Генадзьевіч (ААТ “Буеўшчына”) на трактары К-701 падрыхтаваў да сяўбы 650 гектараў глебы і адпрацаваў 54 норма-змены.
Маладыя механізатары, занятыя на падрыхтоўцы глебы:
за першае месца — Фёдараў Валерый Вячаслававіч (ААТ “Агратэхсэрвіс”) на трактары МТЗ-3022 падрыхтаваў да сяўбы 219 гектараў глебы і пасеяў 248 гектараў яравых культур, адпрацаваў 36,2 норма-змены;
за другое месца — Качан Дзмітрый Іосіфавіч (КУВСП імя Маркава) на трактары МТЗ-1221 падрыхтаваў да сяўбы 325 гектараў глебы і адпрацаваў 33 норма-змены;
за трэцяе месца — Самуйла Арцём Тадэвушавіч (КУВСП “Гарадзец”) на трактары МТЗ-1221 падрыхтаваў да сяўбы 294 гектары глебы і адпрацаваў 17 норма-змен.
Механізатары, занятыя на ўнясенні мінеральных удабрэнняў:
за першае месца — Драбовіч Леанід Мікалаевіч (ААТ “Жвіранка”) на трактары МТЗ-82 з агрэгатам РДУ-1,5 унёс у глебу мінеральныя тукі на плошчы 2.001 гектар;
за другое месца — Пятрашка Яўгеній Васільевіч (ААТ “Жвіранка”) на трактары МТЗ-920 з агрэгатам МТТ-4 унёс мінеральныя тукі на плошчы 2.235 гектараў;
за трэцяе месца — Протас Сяргей Віктаравіч (КУВСП “Гарадзец”) на трактары МТЗ-82 з агрэгатам МТТ-4 унёс у глебу мінеральныя тукі на плошчы 1.952 гектары.
Маладыя механізатары, занятыя на ўнясенні мінеральных удабрэнняў:
за першае месца — Лонскі Аляксандр Пятровіч (ААТ “Агратэхсэрвіс”) агрэгатам “Раса” унёс мінеральныя тукі на плошчы 3.062 гектары;
за другое месца — Самуйла Віктар Тадэвушавіч (КУВСП “Гарадзец”) на трактары МТЗ-82 з агрэгатам МТТ-4 унёс мінеральныя тукі на плошчы 1.598 гектараў;
за трэцяе месца — Усцінаў Раман Сававіч (ААТ “Жвіранка”) на трактары МТЗ-82 з агрэгатам МТТ-4 унёс мінеральныя тукі на плошчы 1.316 гектараў.
Механізатары, занятыя на сяўбе яравых культур:
за першае месца — Урублеўскі Юрый Часлававіч (КУВСП “Гарадзец”) на трактары МТЗ-3022 з агрэгатам АПП-6А пасеяў 708 гектараў;
за другое месца — Кірэй Аляксандр Вітальевіч (КУВСП імя Маркава) на трактары МТЗ-1221 з сеялкай “Лемкен” пасеяў 315 гектараў:
за трэцяе месца — Странчэўскі Іван Рамуальдавіч (КУВСП імя Маркава) на трактары МТЗ-3022 з агрэгатам АПП-6А пасеяў 559 гектараў.
Маладыя механізатары, занятыя на сяўбе яравых культур:
за першае месца — Максімаў Яўгеній Віктаравіч (ААТ “Даватарскі”) на трактары МТЗ-3022 з агрэгатам АПП-6А пасеяў 414 гектараў;
за другое месца — Пронька Аляксандр Уладзіміравіч (ААТ “Юдыцына” на трактары МТЗ-3022 з агрэгатам АПП-6А пасеяў 351 гектар;
за трэцяе месца — Астроўскі Мікалай Генрыхавіч (ААТ “Агратэхсэрвіс”) на трактары МТЗ-3022 з агрэгатам АПП-6А пасеяў 325 гектараў.
Механізатары, якія працавалі ў начную змену:
Кукуць Пётр Іосіфавіч (ААТ “Княж”) на трактары К-700 падрыхтаваў да сяўбы 222 гектары;
Рудак Аляксандр Генадзьевіч (КУВСП “Гарадзец”) на трактары МТЗ-3022 падрыхтаваў да сяўбы 551 гектар;
Кірсанаў Іван Ананьевіч (КУВСП “Гарадзец”) на трактары К-701 падрыхтаваў да сяўбы 417 гектараў;
Пезік Андрэй Міхайлавіч (КУВСП “Гарадзец”) на трактары К-701 падрыхтаваў да сяўбы 420 гектараў;
Завядзееў Сяргей Анатольевіч (КУВСП “Гарадзец”) на трактары К-701 падрыхтаваў да сяўбы 323 гектары;
Шышко Вячаслаў Іосіфавіч (ААТ “Агратэхсэрвіс”) на трактары МТЗ-3022 пасеяў 186 гектараў;
Баранчукоў Васілій Фёдаравіч (ААТ “Агратэхсэрвіс”) на трактары МТЗ-3022 пасеяў 333 гектары;
Хаданёнак Віктар Альгердавіч (ААТ “Княж”) на трактары МТЗ-3022 пасеяў 127 гектараў;
Змітровіч Аляксандр Мікалаевіч (ААТ “Васюкі”) на трактары МТЗ-3022 пасеяў 294 гектары;
Сцепулёнак Сяргей Васільевіч (ААТ “Жвіранка”) на трактары МТЗ-3022 пасеяў 148 гектараў яравых культур;
Руткоўскі Аляксандр Аляксандравіч (КУВСП імя Маркава) на трактары МТЗ-3022 пасеяў 135 гектараў.
За дасягненні лепшых паказчыкаў пры правядзенні вясенне-палявых работ
Механізатары:
Рачыцкі Андрэй Уладзіміравіч (ААТ “Агратэхсэрвіс”) на трактары МТЗ-1221 падрыхтаваў да сяўбы 403 гектары;
Ясюкевіч Дзмітрый Дзмітрыевіч (ААТ “Агратэхсэрвіс”) на трактары МТЗ-1221 падрыхтаваў да сяўбы 409 гектараў;
Мацяс Іван Васільевіч (ААТ “Агратэхсэрвіс”) на трактары МТЗ-3022 падрыхтаваў да сяўбы 596 гектараў;
Туронак Віктар Анатольевіч (ААТ “Даватарскі”) на трактары К-701 падрыхтаваў да сяўбы 619 гектараў;
Шышковіч Іван Іванавіч (ААТ “Ельня-Агра”) на трактары МТЗ-3022 падрыхтаваў да сяўбы 502 гектары;
Лаўрыновіч Алег Сяргеевіч (ААТ “Васюкі”) на трактары К-701 падрыхтаваў да сяўбы 674 гектары;
Арцабовіч Вячаслаў Раманавіч (ААТ “Васюкі”) на трактары МТЗ-3022 падрыхтаваў да сяўбы 522 гектары;
Пузырэўскі Віктар Генрыхавіч (ААТ “Юдыцына”) на трактары К-700 падрыхтаваў да сяўбы 341 гектар;
Голуб  Анатолій Леанідавіч (КУВСП імя Маркава) на трактары К-701 падрыхтаваў да сяўбы 508 гектараў;
Рачыцкі Мікалай Уладзіміравіч (ААТ “Агратэхсэрвіс”) на трактары МТЗ-892 унёс мінеральныя тукі на плошчы 1.256 гектараў;
Хаданёнак Васілій Пятровіч (ААТ “Агратэхсэрвіс”) агрэгатам “Дзвіна” унёс мінеральныя тукі на плошчы 2.389 гектараў;
Машнюк Веніямін Уладзіміравіч (ААТ “Даватарскі”) на трактары МТЗ-82 унёс мінеральныя тукі на плошчы 1.902 гектары;
Аніськовіч Вячаслаў Фёдаравіч (ААТ “Княж”) агрэгатам “Раса” унёс мінеральныя тукі на плошчы 2.573 гектары;
Удобкін Андрэй Іосіфавіч (ААТ “Ельня-Агра”) на трактары МТЗ-82 унёс мінеральныя тукі на плошчы 1.591 гектар;
Якімовіч Васілій Мікалаевіч (ААТ “Ельня-Агра”) агрэгатам “Раса” унёс мінеральныя тукі на плошчы 2.356 гектараў;
Курачонак Мікалай Дзмітрыевіч (ААТ “Васюкі”) агрэгатам “Раса” унёс мінеральныя тукі на плошчы 4.509 гектараў;
Цішаловіч Мікалай Леанідавіч (ААТ “Юдыцына”) на трактары МТЗ-80 унёс мінеральныя тукі на плошчы 1.022 гектары;
Падоба Алег Казіміравіч (ААТ “Буеўшчына”) на трактары МТЗ-82 унёс мінеральныя тукі на плошчы 1.326 гектараў;
Ермаловіч Анатолій Георгіевіч (КУВСП “Гарадзец”) на трактары МТЗ-982 унёс мінеральныя тукі на плошчы 1.387 гектараў;
Смулько Віктар Пятровіч (ААТ “Жвіранка”) агрэгатам “Раса” унёс мінеральныя тукі на плошчы 2.792 гектары;
Бука Раман Мар’янавіч (КУВСП імя Маркава) агрэгатам “Раса” унёс мінеральныя тукі на плошчы 3.090 гектараў;
Саўчыц Роберт Іванавіч (КУВСП імя Маркава) на трактары МТЗ-82 унёс мінеральныя тукі на плошчы 1.265 гектараў;
Пяткевіч Віктар Міхайлавіч (ААТ “Агратэхсэрвіс”) агрэгатам УЭС-2-250А “Палессе” пасеяў 227 гектараў;
Шук Міхаіл Сяргеевіч (ААТ “Агратэхсэрвіс”) агрэгатам УЭС-2-250А “Палессе” пасеяў 250 гектараў;
Рабіза Алег Усеваладавіч (ААТ “Агратэхсэрвіс”) на трактары МТЗ-1221 пасеяў 197 гектараў;
Дарашчонак Мікалай Аляксеевіч (ААТ “Даватарскі”) на трактары МТЗ-3022 паеяў 488 гектараў;
Красоўскі Васілій Казіміравіч (ААТ “Ельня-Агра”) на трактары МТЗ-82 пасеяў 176 гектараў;
Рымдзёнак Віктар Пятровіч (ААТ “Васюкі”) на трактары МТЗ-3022 пасеяў 509 гектараў;
Паўловіч Антон Вацлававіч (ААТ “Буеўшчына”) агрэгатам УЭС-2-250А “Палессе” пасеяў 287 гектараў;
Бабчонак Барыс Леанідавіч (ААТ “Буеўшчына”) на трактары МТЗ-3022 пасеяў 550 гектараў;
Цімафееў Віктар Селівестравіч (ААТ “Жвіранка”) на трактары “Атлес” пасеяў 821 гектар;
Колас Юрый Тадэвушавіч (ААТ “Даватарскі”) агрэгатам “Раса” унёс мінеральныя тукі на плошчы 3.321 гектар;
Фёдараў Барыс Ядэсьевіч (ААТ “Жвіранка”) агрэгатам УЭС-2-250А “Палессе” пасеяў 292 гектары;
Крышталевіч Дзмітрый Алегавіч (ААТ “Жвіранка”) на трактары МТЗ-3022 пасеяў 545 гектараў.
Маладыя механізатары:
Ліпскі Дзмітрый Арсаноф’евіч (ААТ “Даватарскі”) на трактары МТЗ-3022 падрыхтаваў да сяўбы 235 гектараў;
Андруковіч Аляксандр Алегавіч (ААТ “Жвіранка”) на трактары К-744 падрыхтаваў да сяўбы 182 гектары;
Баговіч Яўгеній Зянонавіч (ААТ “Даватарскі”) на трактары МТЗ-82 унёс мінеральныя тукі на плошчы 1.152 гектары;
Хрытаненка Юрый Андрэевіч (ААТ “Княж”) агрэгатам “Дзвіна” унёс мінеральныя тукі на плошчы 1.629 гектараў;
Касаты Андрэй Віктаравіч (КУВСП “Гарадзец”) на трактары МТЗ-82 унёс мінеральныя тукі на плошчы 769 гектараў;
Конан Віталій Васільевіч (ААТ “Ельня-Агра”) на трактары МТЗ-1523 пасеяў 145 гектараў;
Руткоўскі Канстанцін Аляксандравіч (КУВСП імя Маркава) на трактары МТЗ-3022 пасеяў 200 гектараў яравых.
За ўдзел у правядзенні веснавых палявых работ:
Кавалёнак Міхаіл Барысавіч, начальнік аддзялення Наваселле ААТ “Агратэхсэрвіс”;
Васілевіч Аляксандр Валянцінавіч, начальнік аддзялення Светлы шлях ААТ “Агратэхсэрвіс”;
Лонскі Леанід Уладзіміравіч, вадзіцель ААТ “Агратэхсэрвіс”, заняты на падвозцы зерня да сеялак і загрузцы;
Пугаўка Аляксандр Уладзіміравіч, аграном аддзялення Вялікае Сяло ААТ “Агратэхсэрвіс”;
Грыгаровіч Тэрэза Станіславаўна, кладаўшчык аддзялення Ручай ААТ “Агратэхсэрвіс”;
Пенцялееў Яўгеній Мікалаевіч, вадзіцель ААТ “Агратэхсэрвіс”, заняты на падвозцы зерня да сеялак і загрузцы;
Рабіза Ядзвіга Вацлаваўна, кладаўшчык аддзялення Светлы шлях ААТ “Агратэхсэрвіс”;
Даргель Святлана Казіміраўна, повар ААТ “Агратэхсэрвіс”;
Пяткевіч Аляксандр Іванавіч, токар ААТ “Агратэхсэрвіс”;
Барсук Анатолій Генадзьевіч, зваршчык ААТ “Агратэхсэрвіс”;
Марозаў Міхаіл Мікалаевіч, начальнік аддзялення № 2 ААТ “Даватарскі”;
Счасновіч Анатолій Іванавіч, зваршчык ААТ “Даватарскі”;
Кукуць Вадзім Анатольевіч, токар ААТ “Даватарскі”;
Яблонскі Павел Браніслававіч, механізатар ААТ “Княж”, заняты на пагрузцы арганікі і мінеральнага ўдабрэння, насення;
Цярэшка Уладзімір Іосіфавіч, зваршчык ААТ “Княж”;
Віршута Уладзімір Мікалаевіч, выконваючы абавязкі дырэктара ААТ “Юдыцына”;
Кубліцкі Станіслаў Мікалаевіч, механізатар ААТ “Жвіранка”, заняты па падвозцы зерня да сеялак і загрузцы;
Заляціна Анатолій Міхайлавіч, галоўны аграном ААТ “Жвіранка”;
Лаўрыновіч Віталій Васільевіч, аграном аддзялення Каўшэлева ААТ “Жвіранка”;
Самуйла Дзмітрый Здзіслававіч, рабочы збожжасклада КУВСП “Гарадзец”;
Асіпенка Віктар Іванавіч, вадзіцель КУВСП “Гарадзец”;
Каленчанка Вольга Георгіеўна, повар КУВСП “Гарадзец”;
Іваноў Аляксей Мікалаевіч, слесар КУВСП “Гарадзец”;
Відун Святаслаў Віктаравіч, механізатар КУВСП імя Маркава, заняты на падвозцы зерня да сеялак і загрузцы.
Кабак Сяргей Юльянавіч, механізатар ААТ “Агратэхсэрвіс”, на трактары К-700 з агрэгатам КЧ-7,1 падрыхтаваў да сяўбы 276 гектараў;
Балай Сяргей Уладзіміравіч, механізатар ААТ “Агратэхсэрвіс”, на трактары МТЗ-3022 з агрэгатам АПП-6А пасеяў 345 гектараў;
Лонскі Уладзімір Пятровіч, механізатар ААТ “Васюкі”, на трактары МТЗ-3022 з агрэгатам АПП-6А пасеяў 254 гектары;
Хаданёнак Сцяпан Генадзьевіч, механізатар ААТ “Княж”, на трактары МТЗ-82 з агрэгатам МТТ-4 унёс мінеральныя тукі на плошчы 899 гектараў;
Андрэйчык Барыс Канстанцінавіч, механізатар ААТ “Васюкі”, на трактары МТЗ-82 з агрэгатам МТТ-4 унёс мінеральныя тукі на плошчы 968 гектараў;
Смерцеў Пётр Пятровіч, механізатар ААТ “Юдыцына”, агрэгатам “Раса” унёс мінеральныя тукі на плошчы 1.470 гектараў;
Гаранін Дзмітрый Мікалаевіч, малады механізатар КУВСП “Гарадзец”, на трактары МТЗ-82 з агрэгатам МТТ-4 унёс мінеральныя тукі на плошчы 500 гектараў;
Ермашкевіч Уладзімір Уладзіміравіч, малады механізатар ААТ “Юдыцына”, на трактары МТЗ-3022 з агрэгатам АПП-3 пасеяў 267 гектараў;
Каснікоўскі Аляксандр Анатольевіч, вадзіцель КУВСП “Гарадзец”, заняты на падвозцы і загрузцы зерня;
Цімафееў Вячаслаў Паўлавіч, механізатар ААТ “Жвіранка”, агрэгатам “Раса” унёс мінеральныя тукі на плошчы 1.924 гектары;
Грыдзюшка Мар’ян Станіслававіч, механізатар ААТ “Ельня-Агра”, на трактары МТЗ-82 з агрэгатам  ПРТ-7 унёс у глебу 3.987 тон арганічнага ўгнаення;
Васілеўскі Леў Канстанцінавіч, механізатар ААТ “Ельня-Агра”, на трактары МТЗ-82 з агрэгатам ПРТ-7 унёс 3.510 тон арганічнага угнаення і падрыхтаваў да сяўбы 120 гектараў глебы;
Паўлоўскі Міхаіл Багуслававіч, вадзіцель ААТ “Даватарскі”, заняты на падвозцы і загрузцы зерня.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *