Аператыўна і эканомна спрацавалі падчас уборачнай сушыльныя гаспадаркі сельгаспрадпрыемстваў раёна

Сельское хозяйство

сушыльная гаспадарка КУВСП імя Маркава

Убранае з поля зерне звозіцца на збожжатакі гаспадарак, каб там давесці яго да ладу. Пасля таго як яно праходзіць першасную апрацоўку — дасушку і ачыстку, патрэбная колькасць рэалізуецца дзяржаве, вядзецца засыпка на насенныя мэты, частка пакідаецца на фураж.

Вядома, што якасць зерня, аператыўнасць на хлебнай ніве залежаць ад таго, наколькі спраўна і без затрымак працуе сушыльная гаспадарка, як аператары хутка спраўляюцца з дастаўленай прадукцыяй.

Варта адзначыць, што ў КУВСП “Гарадзец” у прыклад іншым усе тры сушылкі тыпу ЗСК-40, МЗСВ-30 і М-819 працуюць на дровах, якіх назапасілі патрэбную колькасць. У ААТ “Агратэхсэрвіс”, “Даватарскі” і КУВСП імя Маркава абагрэў вядзецца за кошт прыроднага газу, у астатні — пячное паліва.

У КУВСП імя Маркава намалочанае зерне праходзіць першасную апрацоўку на сушылцы тыпу КЗСВ, якая знаходзіцца ў аддзяленні Расвет.

К канцу падыходзіць уборачная кампанія і ў дадзенай гаспадарцы, падбіраюцца малаўраджайныя ўчасткі. Тут  аператарам сушыльнай гаспадаркі даводзіцца праяўляць значную пільнасць, каб давесці збожжа да ладу трэба аддаць больш часу на дасушку (бо бывае зерне і недаспелае, а значыць вільготнае), на ачыстку (больш засмечанае пустазеллем культура была).

— З усімі пастаўленымі задачамі спраўляемся, — расказвае адзін з братоў Федаровічаў — аператар Анатолій Мікалаевіч.

аператары сушыльнай гаспадаркі КУВСП імя Маркава Анатолій і Уладзімір Федаровічы

За рэжымам работы ўстаноўкі сочыць і яго брат Уладзімір Мікалаевіч, які прысутнічае пры рабоце агрэгата. Цыкл работы сушыльнай гаспадаркі няспынны. На змену сынам прыходзіць бацька Мікалай Васільевіч.

— Сёлета за змену праз сушылку прапускалі 300—400 тон зерня, — працягвае размову Анатолій. — А былі гады, калі пры высокай ураджайнасці хлебнай нівы маглі перасушыць да 500 тон збожжа за суткі.

Шосты год загадвае сушыльнай гаспадаркай КУВСП імя Маркава сямейны падрад Федаровічаў. І нараканняў на іх работу з боку кіраўніцтва няма.

А калі завяршаецца ўборка і спыняюцца работы на збожжатаку, Анатолій ідзе працаваць у будаўнічую брыгаду гаспадаркі, а Уладзімір — садзіцца за руль бульдозера. І так да наступнай уборачнай кампаніі.

Кацярына СОСНА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *