Тут людзі працуюць сумленна. Ферма Радзюкі КУВСП імя Маркава

Сельское хозяйство

даяркі фермы Радзюкі І. М. Ласоўская, В. В. Шалкоўская, Н. Ю. Грыцэў і С. В. Странчэўская

На ферму Радзюкі КУВСП імя Маркава трапіла ў той дзень, калі мароз быў за 25 градусаў. Ішла абедзенная дойка кароў. Такія нізкія тэмпературы паветра не парушылі звычайнага рытму работ жывёлаводаў і не паўплывалі на іх працоўныя паказчыкі.
Па выніках года працаўнікі фермы Радзюкі трымаюць лідарства ў працоўным спаборніцтве сярод ферм сельгаспрадпрыемства. Не здалі сваіх пазіцый і ў першы месяц года. Дастаткова назваць лічбы. Першае месца ў працоўным спаборніцтве, як заўсёды, трымае Святлана Віктараўна Странчэўская. За студзень яна надаіла 17,2 тоны малака, што на карову прыходзіцца 375 кілаграмаў. Прыбаўка да папярэдняга года — 130 кілаграмаў. На другім месцы — Валянціна Васільеўна Шалкоўская. У яе паказчыкі адпаведна 15,3, 307 і плюс 96 кілаграмаў. Трэцяе месца — за Наталляй  Ювінальеўнай Грыцэў. Яна надаіла 14,5 тоны малака. На карову атрымалася 323, з прыбаўкай да леташняга 103 кілаграмы. Значна большыя папярэдняга года надоі ў Ірыны Мікалаеўны Ласоўскай. За месяц — 12 тон малака, на карову 261 кілаграм, што на 123 кілаграмы больш, чым было ў такі ж перыяд летась.
Да параўнання скажам, што адна С. В. Странчэўская надаіла больш малака, чым у цэлым па ферме Палялейкі. Там увесь калектыў даярак атрымаў толькі 16 тон за месяц.
Да таго ж, і якасць атрыманай прадукцыі па ферме Радзюкі належная. 93 працэнты малака залічана гатункам “экстра”, 5 — вышэйшым і толькі 2 працэнты — першым.
Таварнасць адпавядае 92 працэнтам.
Нельга сказаць, што ўмовы працы на гэтай ферме выдзяляюцца ад іншых. Проста, людзі працуюць добрасумленна.
Кацярына СОСНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *