Аляксандр Кірэй з ААТ «Даватарскі» сярод лідараў корманарыхтовачнай кампаніі ў раёне

Сельское хозяйство

Актыўна вядзецца нарыхтоўка кармоў у КУВСП імя Маркава. На ўчастку за фермай Радзюкі скошаны шматгадовыя травы. Правяленую масу з валкоў на камплексе “Ягуар” падбірае і здрабняе перадавы механізатар Аляксандр Кірэй. Сянажная траншэя размешчана непадалёку, таму шмат тэхнікі задзейнічана на адвозцы. Аляксандр Вітальевіч паспявае загружаць трактарныя прычэпы, з якімі пад’язджаюць на трактарах Барыс Зонаў, Іосіф Качан, Юрый Хаданёнак, Сяргей Рубніковіч, Пётр Юдыцкі. У дзень дастаўляецца ў сянажную траншэю 340—350 тон зялёнай масы. Асноўная частка — на рахунку А. В. Кірэя.

Кацярына СОСНА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *