На пасяджэнні райвыканкама 25 красавіка старшыня райвыканкама Мікалай Ірынархавіч Баговіч выканаў важную міссію. Па даручэнні старшыні Віцебскага абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу А. Я. Кузьмянкова уручыў Падзяку і грашовую прэмію Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Дзмітрыю Канстанцінавічу Дабравольскаму, кавалеру Ордэна працоўнай Славы трох ступеней, былому механізатару калгаса імя Леніна, за шматгадовую добрасумленную працу, вялікі ўклад у развіццё галіны аграпрамысловага комплексу, у сувязі з 70-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка- фашысцкіх захопнікаў, 110-годдзя прафсаюзнага руху Беларусі і Свята працы — 1 Мая.
Кацярына СОСНА.
Фота Андрэя БУРЦА.