Германавічы адсвяткавалі 450-гадовы юбілей (фотарэпартаж)

Не першы год у аграгарадках нашага раёна праводзяцца святочныя мерапрыемствы, на якіх падводзяць вынікі работы ўстаноў і арганізацый, размешчаных на дадзенай тэрыторыі, адзначаюцца лепшыя працаўнікі. А для ўсіх жыхароў рыхтуюцца канцэртныя праграмы з песнямі, забавамі, конкурсамі і гульнямі. Шчодрым восеньскім днём, 14 верасня, запрасіла ўсіх да сябе раённая ўрачыстасць “Матывы і ўзоры Прыдзісненскага краю”, прысвечаная […]

Продолжить чтение

Чалавек года Шаркаўшчыны — Ефрасіння Уладзіміраўна Хахолка

Адказнасць, стараннасць, мэтанакіраванасць — усё гэта рысы моцнага характару, якія дапамаглі Ефрасінні Уладзіміраўне Хахолка дасягнуць высокіх вынікаў у рабоце, за што яна і была ўдастоена звання “Чалавек года Шаркаўшчыны”. Працуе Ефрасіння Уладзіміраўна жылоўшчыцай мяса ў філіяле “Шаркаўшчынскі КАСЗ ПУП “Полацкая УБ”. Нарадзілася яна на хутары Сіпаліна Лужкаўскага сельсавета Шаркаўшчынскага района. Бацькі былі простымі рабочымі, ад […]

Продолжить чтение

Нашы футбалісты ўвайшлі ў тройку мацнейшых па выніках абласных спаборніцтваў

Футбольныя традыцыі былі заўсёды на высокім узроўні ў Шаркаўшчынскім раёне. Прыхільнікі гэтай гульні заўсёды дэманструюць нядрэнныя вынікі, выступаючы на спаборніцтвах рэгіянальнага і абласнога ўзроўняў. Вось і нядаўна нашы футбалісты вытрымалі даволі сур’ёзны іспыт — выступалі на абласных спаборніцтвах “Каласок” і “Залаты колас”. Абедзьве каманды паказалі выдатны рэзультат — увайшлі ў тройку мацнейшых. Пра гэта больш […]

Продолжить чтение

Прыгожая, спрытная, таленавітая — удзельніца цыркавога калектыву “Мара” Юлія Лабейка

Вельмі часта на сцэне Шаркаўшчынскага РДК можна ўбачыць яскравыя выступленні цыркавога калектыву “Мара”. Шаркаўчане кожны раз з задавальненнем сустракаюць авацыямі даўно ўпадабаных артыстаў. Перш за ўсё, папулярнасць цыркавога мастацтва як у нашым гарадскім пасёлку, так і ва ўсім свеце, звязана з імкненнем чалавека да цуду, да мары, якія выводзяць за межы звычайнага жыцця. Вось і […]

Продолжить чтение

Дзейнасць гуртка “Цёплыя сустрэчы” пры Іёдскай сельскай бібліятэцы

Нам добра вядома, што пры Іёдскай сельскай бібліятэцы дзейнічаюць розныя гурткі па інтарэсах. Адзін з іх носіць назву “Цёплыя сустрэчы”. На чарговым яго пасяджэнні запрасілі выступіць з мастацкім нумарам пад назвай “Марачка” удзельніцу цыркавога ўзорнага калектыву “Мара”, будучую студэнтку журфака Анастасію Цярпілка. Яна падзялілася ўражаннямі ад мерапрыемства: — Галіна Парфір’еўна Яблонская — бібліятэкар, яна ж […]

Продолжить чтение

Переход на цифровое телевизионное вещание

Уважаемые телезрители Шарковщинского района! Согласно Государственной программе внедрения цифрового телевизионного радиовещания в Республике Беларусь до 2015 года в Беларуси осуществляется переход на цифровое эфирное телевизионное вещание. Особенность перехода на цифровой формат в телевидении заключается в том, что введены ограничения на время сосуществования аналогового и цифрового телевидения.       Решением Государственной комиссии по радиочастотам при Совете безопасности Республики […]

Продолжить чтение

УКП ЖКГ вядзе нарыхтоўку шчапы

Праязджаючы па дарозе ў ААТ “Ельня-Агра” ў накірунку, дзе рэканструкцыю яе праводзілі меліяратары,сустрэліся з работнікамі УКП ЖКГ. Брыгада нарыхтоўвала шчапу з высечаных абапал дарогі кустоў. Акуратна, чыста падбіралася высечанае кустоўе і здрабнялася ў спецыяльным агрэгаце. Кожны з рабочых (Павел Вітальевіч Маслаў, Іван Раманавіч Шэнда і Васілій Канстанцінавіч Радчанка) быў заняты сваёй справай. Загружаны шчапой трактарны […]

Продолжить чтение

У межах дабрачыннай акцыі “У школу з Добрым Сэрцам”

У межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “У школу з Добрым Сэрцам”, Шаркаўшчынскі сацыяльна-педагагічны цэнтр наведала прадстаўнік УАЗ “Шаркаўшчынская ЦРБ”. Спецыяліст па справах моладзі Юлія Лук’янёнак падарыла ад калектыву бальніцы маленькім выхаванцам цэнтра канцылярскія прыналежнасці, якія спатрэбяцца ім у школе. А таксама салодкі падарунак — торт, да частавання якім маленькія Каця, Крысціна і Ігар без прамаруджванняў і […]

Продолжить чтение

Дзень вёскі адсвяткавалі ў Мельніцы

У другой палове лета—пачатку восені па аддаленых населеных пунктах раёна ладзяцца святы вёсак. У садах к гэтаму часу паспявае садавіна, вырастае гародніна — неад’емныя атрыбуты вясковага свята. Кожная гаспадыня нясе на выставу вырашчаны ёй ці велікан-гарбуз, ці бурак, ці важкі кошык з пунсовымі памідорамі. Тут ужо хто на што здольны. Абавязкова старэйшыя майстрыцы-ткачыхі дастаюць з […]

Продолжить чтение

Адбыўся абласны этап сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла”

З пачатку правядзення рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла” каманды-пераможцы раённага этапа прымаюць удзел у гэтым конкурсе, прадстаўляюць Шаркаўшчыну на абласным узроўні. І прадстаўляюць, скажам прама, годна і дастойна. У раённым этапе рэспубліканскага праекту, што сёлета праводзіўся ў Малых Алашках, перамогу заваявала сям’я Дзмітрыя, Анжэлы і Маргарыты Ананічаў з аграгарадка Васюкі. Ім і выпаў шанс […]

Продолжить чтение

Багаты восеньскі ўраджай Ліліі Зянонаўны Кожан

Заўсёды радуе дачнікаў і агароднікаў восеньскі ўраджай. Калі не зусім багатай вырасце, скажам, бульба, затое парадуюць памідоры, агуркі, гарбуз. А здараецца так, што на адной і той жа градцы нейкі плод вылучаецца сярод іншых і дасягае вялікіх памераў. Магчыма, больш за іншых яго сагравала сонейка і глеба дала патрэбную колькасць пажыўных рэчываў. Такія памідоры-гіганты выраслі […]

Продолжить чтение

Гарачая яблычная пара

Каля варотаў філіяла“Шаркаўшчынскі КАСЗ ПУП “Полацкая УБ”  — вялікая колькасць машын з яблыкамі. Нарыхтоўшчыкі Шаркаўшчынскага райспажыўтаварыства закупілі садавіну ў насельніцтва і прывезлі яе на пераапрацоўку. Але каб стравы з гэтага смачнага прадукта трапілі да нас на стол, яблыкі павінны прайсці шмат этапаў. Толькі самыя якасныя выкарыстоўваюцца ў далейшым вытворчым працэсе. Як і заўседы ў лідарах […]

Продолжить чтение

У РВУ “Шаркаўшчынарайгаз” павіншавалі лепшых работнікаў

Напярэдадні прафесінага свята — Дня работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці ў актавай зале РВУ “Шаркаўшчынарайгаз” прайшло ўрачыстае пасяджэнне работнікаў прадпрыемства, на якім прысутнічаў старшыня райвыканкама М. І. Баговіч. У сваім звароце да прысутных Мікалай Ірынархавіч даў станоўчую адзнаку прафесійнай дзейнасці арганізацыі. Кіраўнік раёна не абыйшоў увагай і тую работу, якой працаўнікі газавай гаспадаркі займаюцца […]

Продолжить чтение