26 студзеня адбудзецца «Шаркаўшчынская лыжня — 2013»

Сёлета галоўнае зімовае спартыўнае свята раёна «Шаркаўшчынская лыжня-2013» запланавана на 26 студзеня. Пра арганізацыйныя моманты і час правядзення мерапрыемства больш падрабязна  нам расказаў  начальнік аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама Сяргей Леанідавіч Каплуноўскі: — У сувязі з марозамі збор, рэгістрацыя каманд і падача заявак перанесены з 9 гадзін на 11. У 11.45 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё […]

Продолжить чтение

Пракаціцца на каньках запрашаюць шаркаўшчынскія каткі

Зіма радуе нас сапраўдным зімовым надвор’ем і прапануе мноства цікавых заняткаў, сярод якіх — катанне на каньках. Сёлета ў гарадскім пасёлку дзейнічаюць два каткі. Адзін з іх заліты па вуліцы Максіма Горкага. Асноўныя работы па падрыхтоўцы праводзіла ПМК-68,  гэтая ж арганізацыя перыядычна залівае яго па-новаму. Пракат канькоў арганізаваны райспажыўтаварыствам. Для дзяцей адна гадзіна каштуе 10 […]

Продолжить чтение

Продолжается голосование по выбору лауреатов открытого публичного конкурса «Триумф. Героям спорта 2012».

Это — совместный проект Белтелерадиокомпании, Президентского спортивного клуба, Национального олимпийского комитета и Министерства спорта и туризма. В ходе конкурса белорусские любители спорта и жюри определят отечественных спортсменов и тренеров, добившихся в 2012 году наиболее значимых результатов на крупных официальных международных соревнованиях. Открытый публичный конкурс проводится в годы летних и зимних Олимпийских игр. Голосование болельщиков в […]

Продолжить чтение

Фiнал чэмпiянату раёна па шашках сярод мужчын

Шашкі — гэта даволі простая і займальная гульня, якая аднак патрабуе хуткага і неардынарнага мыслення. У шаркаўшчынскім раёне ёсць сапраўдныя майстры шашак. Старшыня раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Юлія Каплуноўская распавяла нам пра тое, як прайшло спаборніцтва па шашках на базе маладзёжнага цэнтра “Будаўнік”: — Напрыканцы снежня адбыўся фiнал чэмпiянату раёна па шашках сярод мужчын. Праводзiў яго […]

Продолжить чтение

У межах акцыі «Прафілактыка і ТЫ» было праведзена спартыўнае свята ў ДБУ-26

16 снежня на базе ДБУ-26 прайшло спартыўнае свята сярод работнікаў арганізацыі. Яго правядзенне было прымеркавана да рэспубліканскай акцыі «Прафілактыка і ТЫ». Як расказаў інструктар-метадыст па спорце ДБУ-26 Сяргей Буйка, на гэты дзень было запланавана шмат спартыўных мерапрыемстваў. Але, на жаль, неспрыяльнае надвор’е — моцны мароз і халодны вецер — перашкодзіла планам. І тыя, хто сабраўся […]

Продолжить чтение

Новыя перамогі шаркаўшчынскіх таэквандыстаў на Кубку на прызы пасла Карэі ў Рэспубліцы Беларусь

У алімпійскім спартыўным комплексе «Стайкі» 14-16 снежня прайшоў Кубак на прызы пасла Карэі ў Рэспубліцы Беларусь па таэквандо. У спаборніцтвах удзельнічала двое шаркаўчан. І ў іх трэнера Ігара Іванова зараз зноў з’явілася прычына апрануцца ў ружовую кашулю, колер якой сімвалізуе заваёву яго выхаванцамі першага месца на такім прэстыжным турніры. Ён і паведаміў нам пра вынікі […]

Продолжить чтение

Спартыўнае жыццё Шаркаўшчынскай ДЮСШ. Вынікі за 2012 год

Завяршаецца 2012 год, які прынёс шмат перамог і дасягненняў юным спартсменам Шаркаўшчынскага раёна. Удалым ён быў і для выхаванцаў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Пра гэта больш падрабязна расказвае дырэктар ДЮСШ Наталля Арэшкава: —    Пра дасягненні выхаванцаў ДЮСШ рэгулярна паведамлялася ў раённай газеце. У 2011—2012 навучальным годзе нашы спартсмены ўдзельнічалі ў многіх стартах, нярэдка ўваходзілі ў лік […]

Продолжить чтение

Пра перамогі шаркаўшчынскіх таэквандыстаў на турніры ў Полацку расказвае трэнер Ігар Іваноў

Шаркаўшчынскія таэквандысты прынялі ўдзел у адкрытым лістападаўскім першынстве горада Полацка. І зноў раённая школа таэквандо паказала высокі клас — хлопцы і дзяўчаты заваявалі 6 узнагарод. Гэта пры тым, што палова нашай каманды прымала на гэтым турніры першае баявое хрышчэнне. Мы віншуем іх з перамогамі. А больш падрабязна пра ход і перапетыі спаборніцтваў нашым чытачам расказвае […]

Продолжить чтение

Каманда ДБУ-26 стала пераможцай у спартакіядзе

Нядаўна прайшла спартакіяда дарожна-будаўнічага трэста № 1 г. Віцебска. У спаборніцтвах удзельнічалі шэсць каманд: ДБУ-26 (г. п. Шаркаўшчына), ДБУ-2 (г. Полацк), ДБУ-3 (г. Віцебск), ДБУ-7 (г. Орша), ДБУ-34 (г. Лепель) і УПТК. Больш падрабязна пра спаборніцтвы расказвае інструктар-метадыст ДБУ-26 Сяргей БУЙКА: —    У праграме спартакіяды было шэсць відаў. Наша каманда ўдзельнічала ва ўсіх выпрабаваннях, прытым […]

Продолжить чтение

Шаркаўшчынская ДЮСШ атрымала новую яму для скачкоў у вышыню

Сур’ёзныя заняткі спортам патрабаюць адпаведнай матэрыяльна-тэхнічнай базы: абсталявання, экіпіроўкі і іншага. Без гэтага будучых чэмпіёнаў не вырасціш. Каштуе ўсё гэта, канечне, не танна. І таму асабліва прыемна, калі з’яўляецца магчымасць набыць той ці іншы інвентар. Пра такую прыемную падзею ў наступным матэрыяле. Справа ў тым, што Шаркаўшчынская ДЮСШ атрымала новую яму для скачкоў у вышыню. […]

Продолжить чтение

Фізкультура і спорт у пашане ў Лужкаўскай школе

Лужкаўская СШ заўсёды славілася сваімі спартсменамі. Прадстаўнікі аграгарадка займаюць прызавыя месцы на раённых, абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах. Некаторыя вучні плануюць звязаць жыццё са спортам. Напрыклад, Аляксандр Стрыжонак прафесійна займаецца спартыўнай хадзьбой у вучылішчы алімпійскага рэзерву ў Наваполацку. Анастасія Сыраватка (9 клас) захапляецца валейболам, удзельнічала ў раённых спаборніцтвах. Сапраўднай спартыўнай зоркай школы з’яўляецца дзевяцікласніца Дыяна Шах. […]

Продолжить чтение

Аляксей Іваноў і Жанна Шошына сталі ўладальнікамі тытула майстра спорту міжнароднага класу па таэквандо

Нядаўна прыемная навіна прыйшла ў Шаркаўшчыну. Выхаванцы мясцовай школы таэквандо ўдала выступілі на міжнародным турніры ў Харкаве (Украіна). Аляксей Іваноў заваяваў другое месца ў сваёй вагавай катэгорыі, Жанна Шошына стала пераможцай. Прытым выхаванцы трэнера І. А. Іванова атрымалі тытулы майстроў спорту міжнароднага класу. З гэтай перамогай віншуем таленавітых спартсменаў. Больш падрабязна пра спаборніцтвы расказвае трэнер […]

Продолжить чтение

Шаркаўшчынская ДЮСШ: падводзім вынікі летняга спартыўнага сезона

Прадстаўнікі Шаркаўшчынскай ДЮСШ рэгулярна ўдзельнічаюць у спаборніцтвах раённага, абласнога, рэспубліканскага і, нават, міжнароднага ўзроўняў. Юныя спартсмены паказваюць нядрэнныя вынікі. Пра дасягненні сваіх выхаванцаў падчас летняга спартыўнага сезона расказвае дырэктар ДЮСШ Наталля АРЭШКАВА: —    Напрыканцы мая шаркаўшчынскія лёгкаатлеты 1997—1998 гадоў нараджэння ўдзельнічалі ў абласной спартакіядзе ў Віцебску, дзе занялі 4-е месца з 20-ці каманд-удзельніц. Спартсмены 1995—1996 […]

Продолжить чтение

Спартыўна-культурнае свята ў Наваселлі

Напрыканцы жніўня Навасельскі маладзёжна-спартыўны цэнтр і сельскі Дом культуры запрасілі жыхароў Наваселля наведаць і паўдзельнічаць у спартыўна-культурным свяце «О спорт — ты жыццё!» Спачатку прайшлі спаборніцтвы па настольным тэнісе, більярдзе, шашкам, дартсу. Актоўны ўдзел у спартыўных мерапрыемствах прынялі Віктар Невярковіч, Аляксандр і Андрэй Дарашкевічы, Аляксей Рагачэўскі, Вольга Рагачэўская, Аксана Міронава, Вераніка Лагун, Марына Курачкіна, Алена […]

Продолжить чтение