Дзе, калі і за колькі ў Шаркаўшчыне можна пакатацца на каньках

З 1 лютага ў Шаркаўшчыне пачаў працаваць каток. Размешчаны ён па традыцыі на беразе ракі Дзісна па вуліцы Заслонава. У які час ён працуе і колькі каштуе пракат канькоў мы даведаліся ў начальніка аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама Сяргея Леанідавіча Каплуноўскага. — Сёлета затрымаліся з адкрыццём катка ў сувязі з познім наступленнем зімы, […]

Продолжить чтение

Вынікі выступленняў юных шаркаўчан на спартакіядзе сярод ДЮСШ у Віцебску

У лістападзе—снежні мінулага года ў Віцебску праведзены заключныя спаборніцтвы ў рамках другой спартакіяды сярод ДЮСШ. Як выступілі юныя шаркаўчане? Аб гэтым рэдакцыі паведаміла дырэктар мясцовай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Наталля АРЭШКАВА. У лістападзе на заключныя абласныя спаборніцтвы прыбылі юныя спартсмены 1995—96 гадоў нараджэння з 12 раёнаў. Сярод іх была і наша дружына, якую падрыхтавалі трэнеры-выкладчыкі П. […]

Продолжить чтение

Няпростае «серабро» заваявала шаркаўчанка Жанна Шошына на Міжнародным турніры па таэквандо ў Парыжы

Удзел у Чэмпіянаце Еўропы сярод юніёрак, безумоўна, пайшоў на карысць нашай лепшай маладой спартсменцы раёна, вучаніцы 11 класа Шаркаўшчынскай СШ № 1 Жанне Шошынай. Гэта яскрава бачна па рэзультатах яе ўдзелу ў Міжнародным турніры па таэквандо, які праходзіў у Францыі ў горадзе Парыж. На жаль, пабываць на Эйфелевай башні і прагуляцца па самых цікавых месцах […]

Продолжить чтение

Спартыўныя дасягненні нашага земляка Эрыка Лейтана

Эрык Лейтан нарадзіўся і жыў у Валожынках. У 1998 годзе юнак скончыў Шаркаўшчынскую СШ № 1. Пасля чаго пачалося яго падарожжа па самастойным жыцці. Зараз Эрык Лейтан працуе ў “Віцебскгаз”, жыве ў сталіцы Прыдзвіння. А дагэтуль малады чалавек паспеў стаць неаднаразовым чэмпіёнам Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы. А зараз пра ўсё больш падрабязна. Яшчэ ў […]

Продолжить чтение

У Шаркаўшчыне прайшоў калядны турнір па міні-футболе

Напярэдадні калядных святаў і Новага года ажыўлена было ў спартыўнай зале раённага Дома культуры. Па ініцыятыве дырэктара раённага спартыўнага клуба Уладзіміра Рафаловіча быў праведзены калядны турнір па міні-футболе, у якім прынялі ўдзел 6 каманд райцэнтра — РАУС, ПМС, райвыканкам+РЭС, ПМК-68, СШ № 1 і СШ № 2. Найбольш упэўнена правялі ўсе сустрэчы футбалісты аб’яднанай каманды. […]

Продолжить чтение

Вынікі выступленняў выхаванцаў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы на абласных спаборніцтвах

У канцы кастрычніка праводзілася першынство Віцебскай вобласці сярод дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ. Удзел у спаборніцтвах прымалі хлопчыкі і дзяўчынкі 1998—99 гадоў нараджэння. Раённая каманда была сфарміравана з прадстаўнікоў Лужкаўскай, Германавіцкай, Шаркаўшчынскай № 1 сярэдніх школ. Дастойна выступіў у спартыўнай хадзьбе на 3 км Арцём Клімза (трэнер П. П. Рубніковіч). З вынікам 15 мінут 23 секунды ўпэўнена […]

Продолжить чтение

Вынікі спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы сярод юных спартсменаў раёна, якія праходзілі ў Лужках

На стадыёне ў Лужках праводзілася першынство раёна па лёгкай атлетыцы. На старт выйшлі 65 удзельнікаў. У праграме — бег на 60 м, 300 м, 600 м, 1 км, 2 км, спартыўная хадзьба 2 км, штурханне ядра. Лепшыя вынікі на 60-метроўцы паказалі Анастасія Якаўлева і Алена Кашэль, на 300-метроўцы — Анна Латан і Святлана Жын. На […]

Продолжить чтение

Вынікі выступлення юных шаркаўшчынскіх спартсменаоў на міжнародным турніры па лёгкай атлетыцы ў Полацку

У Полацку праходзіў міжнародны турнір па лёгкай атлетыцы на прызы мясцовага аддзела фізкультуры, спорту і турызму. У спаборніцтвах прымалі ўдзел прадстаўнікі Вялікіх Лук (Расія), Полацка, Наваполацка, Шуміліна, Глыбокага, Обалі, Докшыц, Браслава, Віцебска і Шаркаўшчыны. У склад каманды нашага раёна ўвайшлі 25 вучняў Шаркаўшчынскай СШ № 1 і № 2, Лужкаўскай СШ і Германавіцкай СШ. У […]

Продолжить чтение

І ініцыятарам і пераможцам розыгрыша кубка ААТ «Буеўшчына» па шашках выступіў Мікалай Лысёнак

Не перастае прыемна здзіўляць сваёй ініцыятыўнасцю Мікалай ЛЫСЁНАК з ААТ “Буеўшчына”. Яшчэ ў маладосці, калі ўзначальваў пярвічную камсамольскую арганізацыю мясцовай гаспадаркі, ніколі не пасіўнічаў, а ўносімыя ім прапановы заўсёды мелі мэтанакіраваны характар, спрыялі актывізацыі маладзёжнага руху на шаркаўчынскай зямлі. І сёння, калі жыццё адмерыла не так мала гадоў, не можа Мікалай Міхайлавіч абмяжоўвацца толькі выкананнем […]

Продолжить чтение

Дастойна прадставілі Шаркаўшчыну юныя таэквандысты на турніры ў Полацку

Адзінаццаць каманд з Мінска, Брэста, Гомеля, Магілёва, Віцебска і Шаркаўшчыны 6 лістапада прымалі ўдзел у адкрытым рэспубліканскім турніры па таэквандо ў горадзе Полацку. Да гонару юных шаркаўшчынскіх спартсменаў яны не разгубіліся ў дастаткова прадстаўнічай камандзе вядучых таэквандыстаў Беларусі. Прыклад бескампраміснага настрою на перамогу прадэманстравала  наша лепшая маладая спартсменка раёна Жанна Шошына, вучаніца 11 класа Шаркаўшчынскай […]

Продолжить чтение

Шаркаўчанка Жанна Шошына стала пятай на першынстве Еўропы па таэквандо сярод юніёрак

З 6 па 10 кастрычніка на Кіпры праходзіла першынство Еўропы па таэквандо сярод юніёраў і юніёрак, у якім прымала ўдзел і чэмпіёнка Беларусі 2011 года, вучаніца Шаркаўшчынскай СШ № 1 Жанна Шошына. Няпроста далася гэта паездка. Акрамя перамогі над саперніцамі з усёй Беларусі, неабходна было вырашыць і яшчэ адну, самую галоўную праблему — фінансавую. Аплату […]

Продолжить чтение

З 13 верасня па 6 кастрычніка праходзіў адкрыты чэмпіянат Шаркаўшчынскага раёна па тэхніцы воднага турызму

Спаборнічалі на пляжы па вуліцы Вадап’янава, на штучным вадаёме насупраць ракі. Ацэньвалася майстэрства ўдзельнікаў манеўраваць і пераадольваць усталяваныя на вадзе перашкоды, на байдарках, таксама вызначылі самых хуткіх весляроў. У камандным (заўважым, што дазвалялася запрашаць у каманды удзельнікаў іншых калектываў) заліку месцы размеркаваліся наступным чынам: ААТ «Даватарскі» — 6-е, ДБУ-26 — 5-е, ААТ «Княж» — 4-е, […]

Продолжить чтение

У бескампраміснай і прыгожай барацьбе праходзілі раённыя спаборніцтвы па пляжным валейболе сярод мужчын

Мы ўжо расказалі, чым закончыўся турнір па пляжным валейболе сярод жанчын, цяпер падвядзём вынікі ў  дадзеным спаборніцтве сярод мужчын. У ім удзельнічалі 15 каманд, сустрэчы расцягнуліся на месяц, з 27 ліпеня па 26 жніўня. У заяўку ад адной каманды магло падавацца 6 чалавек. Усе каманды былі падзелены на дзве групы, у якіх яны гулялі паміж […]

Продолжить чтение

Падводзім вынікі раённых спаборніцтваў па пляжным валейболе сярод жанчын

Сонца, пясок, спёка, загарэлыя дзяўчаты і хлопцы… Пляжны валейбол прыдумалі ў паўднёвых краінах, дзе шмат пляжаў і сонца свеціць цэлы год, там ён і набыў вядомасць. Ну а мы адставаць не жадаем, тым больш, што наша лета таксама спякотнае і дазваляе далучыцца да гэтага цікавага і захапляльнага віду спорту. У раёне ў апошнім месяцы лета […]

Продолжить чтение